Спецыялізаваныя гідраакумулятары
Спецыялізаваныя гідраакумулятары


Спецыялізаваныя гідраакумулятары


... HYDAC з'яўляецца адзіным вытворцам, якi пастаўляе на рынак ўсе віды пнеýмагiдраýлiчных акумулятараў (гідраакумулятараў), ажыццяўляючы ўласныя навукова-даследчыя і праектна-канструктарскія распрацоўкі, вытворчасць і дызайн. Безумоўна, найбольш вядомы і распаўсюджаны такія віды гідраакумулятараў, як поршневыя, балонныя і мембранныя.

Разам з тым Hydac не абмяжоўваецца выпускам вышэйпералічаных прылад, прапаноўваючы нашым кліентам праектаванне і выраб вузкаспецыялізаваных гідраакумулятараў для канкрэтных ужыванняў ў розных сферах, у тым ліку пружынныя, асабліва лёгкія (для прымянення ў авіяцыі) і сiльфонныя гідраакумулятары для працы ва ўмовах высокіх тэмператур.

Такім чынам, Hydac не толькі прапануе самы шырокі стандартны спектр гідраакумулятараў, але і гiбкiя тэхналагічныя рашэнні для спецыяльных умоў прымянення. Тыпавымі функцыямі гідраакумулятараў з'яўляюцца:

  • Назапашванне, захаванне і падача гідраўлічнай энергіі
  • Энергазабеспячэнне выпрабавальнага абсталявання
  • Кампенсацыя уцечак
  • Забеспячэнне пастаяннага ціску
  • Згладжванне пульсацый ціску гідрапомпаў
  • Дэмпфаванне скачкоў ціску
  • Падаўленне шумоў
  • Падзел вадкiх і газападобных асяроддзяў
  • Кампенсацыя (ўраўнаважванне) вагі
У вышэйпералічаных ужываннях могуць быць асаблівымі патрабаванні да вагі (авіяцыйныя гідраакумулятары), ціску і аб'ёму, матэрыялу падзельніка асяроддзяў (хімічная прамысловасць) і матэрыялу корпуса самаго гідраакумулятара (нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка).

Hydac заўсёды ўлічвае Вашы пажаданні. Атрымаць кансультацыю або купіць гідраакумулятара ў Мiнску або іншым горадзе Вы можаце, звярнуўшыся ў афіцыйнае Прадстаўніцтва HYDAC ў Беларусі.