Гідраўлічныя дэмпферы
Гідраўлічныя дэмпферы


Гідраўлічныя дэмпферы


... гэта зборная назва для гідраўлічных дэмпфераў пульсацый, глушыцеляў гідраўлічных удараў, стабілізатараў гiдрапатокаý і гасільнікаў пульсацый ціску. Часам функцыі дэмпфера можа выконваць гiдраакумулятар, але найлепшыя паказчыкі дасягаюцца дзякуючы спецыялізаваным прыладам - гідраўлічным дэмпферам.

Прызначэнне:

Ужыванне гідраўлічных дэмпфераў абумоўлена з'явай флуктуации ціску і патоку ў гідраўлічных сістэмах. Дадзеная з'ява можа выклікацца хуткапрахадзільнымi працэсамі пераключэння дыскрэтных клапанаў, а таксама дыскрэтнасцю нагнятання і разгрузкі працоýных камер поршневых гідраўлічных помпаў, хуткім падключэннем або скідам карыснай нагрузкі, у тым ліку і знешнімі механізмамі.

Хвалевыя працэсы, якiя пры гэтым ненерыруюцца, выклікаюць шум і вібрацыю трубаправодаў, зніжаючы іх усталастную трываласць, парушаюць працу вымяральных прыбораў бяспекі (манометраý, рэле ціску, клапанаў бяспекi і інш), пашкоджваюць ўшчыльняючыz элементы, зніжаюць рэсурс абсталявання, павялічваюць аварыйнасць. Адным з эфектыўных спосабаў барацьбы з названымі негатыўнымі з'явамі з'яўляецца прымяненне гідраўлічных дэмпфераў HYDAC.

Нашы спецыялізаваныя прылады дазваляюць цалкам або часткова ліквідаваць шумы, пульсацыі, гідраўлiчныя ýдары. Асноўнай характарыстыкай дэмпфераў з'яўляецца іх аб'ём. Выбар патрабаванага аб'ёму дэмпфера робiцца з улікам канкрэтнай прыроды гідраўлічных абурэнняў. Аднак, асноўны сэнс разлікаў заключаецца ў падборы такога аб'ёму дэмпфера, пры якім кінэтычная энергія хвалі ціску поўнасцю або часткова ператваралася бы ў патэнцыйную энергію сціснутага газу з наступнай плыўнай разрадкай ў момантах спаду ціску. Гэта дазваляе за кошт аб'ёмных пругкіх і дыссiпатытыýных сіл стабілізаваць ціск і ліквідаваць пульсацыі.
Гідраўлічныя дэмпферы